Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Інтэрмедыя

   Інтэрмедыя (ад лац. inter mediae — паміж дзеяннем) — невялікія драматычныя сцэнкі камічнага характару, якія разыгрываліся паміж актамі асноўнага дзеяння спектакля. Былі пашыраны, напрыклад, у т. зв. школьным тэатры XVII-XVIII стст.— у п’есах на рэлігійныя тэмы.
   У адрозненне ад асноўнай п’есы, напісанай на літаратурнай мове, інтэрмедыі карысталіся жывой народнай мовай. Героямі інтэрмедый былі простыя людзі, звычайна вельмі дасціпныя, разумныя, вострыя на язык. У сучаснай драматургіі сустракаюцца п’есы, створаныя па матывах інтэрмедыі, напрыклад камедыя Віталя Вольскага «Несцерка».