Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Інтэлектуалізм

   Інтэлектуалізм у літаратуры — ідэйна-мастацкая асаблівасць літаратуры, якая выяўляецца ў павышэнні ў ёй ролі філасофскага і ўвогуле рацыянальнага пачатку.
   Інтэлектуалізм характэрны для мастацтва слова ў цэлым, дзе эмацыянальнае звычайна гарманічна знітавана з рацыянальным. Разам з тым у асобных празаікаў (Т. Ман, А. Камю, Ж. П. Сартр), драматургаў (Б. Шоу, Б. Брэхт, Я. Шварц), паэтаў (П. Неруда, П. Элюар, В. Брусаў) заўважаецца пэўная перавага думкі над пачуццём, рацыянальнага над эмацыянальным. Гэта знаходзіць увасабленне як у змесце, жанравай асаблівасці творчасці (зварот да філасофскай лірыкі, навуковай паэзіі, філасофскага рамана і гэтак далей), так і ў яе форме (сімвалізм і ўмоўнасць персанажаў, умоўнасць абставін, прытчавасць — у прозе, драматургіі, шырокае карыстанне ўмоўна-асацыятыўнай вобразнасцю — у паэзіі і гэтак далей).
   Інтэлектуалізм звязаны з развіццём адукацыі, культуры, цывілізацыі ўвогуле, з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй, рэаліямі постіндустрыяльнага грамадства. Яскравы прыклад сучаснага беларускага пісьменніка-інтэлектуаліста — Алесь Разанаў; ён імкнецца паказаць свет не такім, якім бачыць, а якім ён яго мысліць.