Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Інсцэніроўка

   Інсцэніроўка (ад лац. in — на і scaena — сцэна) — перапрацоўка эпічнага або ліра-эпічнага твора для яго пастаноўкі на сцэне тэатра.
   Інсцэніраваць твор можа сам аўтар або іншыя асобы. Пры інсцэніроўцы звычайна робяцца скарачэнні, дапаўненні, перастаноўкі эпізодаў і г. д., якія, аднак, не змяняюць ідэйнага зместу, характараў твора. Калі такія змены дапускаюцца, то ўказваецца, што інсцэніроўка зроблена «па матывах» твора.