Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Індывідуалізацыя

   Індывідуалізацыя ў літаратуры (ад лац. individuum — непадзельнае, асоба) — адзін са спосабаў літаратурнага выяўлення, калі асобныя малюнкі і вобразы твора надзяляюцца своеасаблівымі, адметнымі, жыццёва яскравымі рысамі.
   Дзякуючы індывідуалізацыі мастацкія творы мацней ўздзейнічаюць на пачуцці і ўяву чытачоў, выклікаюць належныя эмоцыі і думкі, лепш запамінаюцца. Як слушна падкрэсліваў М. Горкі, "пісьменнік павінен глядзець на сваіх герояў менавіта як на жывых людзей, — а жывымі яны ў яго паўстаюць, калі ён у любым з іх знойдзе, адзначыць і падкрэсліць характэрную, арыгінальную асаблівасць мовы, жэста, фігуры, аблічча, усмешкі, ігры вачэй і гэтак далей. Адзначаючы ўсё гэта, літаратар дапамагае чытачу лепш бачыць і чуць тое, што ім, літаратарам, уяўляецца. Людзей, цалкам аднолькавых, — няма, у кожнага нешта сваё і вонкавае, і ўнутранае".
   Індывідуалізацыя ў мастацкай творчасці існуе ў непарыўнай сувязі з тыпізацыяй.