Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Інвектыва

   Інвектыва (ад лац. іnvehor — накідвацца, нападаць) — твор, часцей вершаваны, у якім востра і адкрыта асуджаецца нейкая рэальная асоба ці грамадская з’ява.
   Інвектывы ёсць у Максіма Танка («Адказ»), В. Таўлая («Апошняе слова»), Пімена Панчанкі («Прыстасаванцы») і інш.
   Разнавіднасцю інвектывы з’яўляецца востра-асуджальная эпіграма. Характар інвектывы можа мець палемічны артыкул, памфлет, прамова і г. д. Па-майстэрску выкарыстоўваў інвектыву Янка Купала — «Ворагам Беларушчыны», «Слугам алтарным», «Каб...», «Акоў паломаных жандар (На палеміку ў «Сав. Беларусі» аб беларускай мове)» і інш.