Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Імпрэсія

   Імпрэсія (ад франц. іmpressіon — уражанне) — невялікі верш ці празаічны абразок, у аснове якога — першаснае, імгненнае, зменлівае ўражанне ад сузірання нейкага прадмета ці з’явы.
   Такія некаторыя вершы Янкі Купалы («Адцвітанне», «Паязджане»), Максіма Багдановіча («...Набягае яно», «...Прывет табе, жыццё на волі! », творы з цыкла «Места»), Наталлі Арсенневай (вершаваныя цыклы «Малюнкі», «Настроі і мары»), Генадзя Бураўкіна («Снежная імпрэсія»), Янкі Сіпакова («Імпрэсія»), І. Бабкова («Імпрэсія») і інш.
   Вось як выяўляецца ўражанне ад завеі ў аднайменным вершы-імпрэсіі Н. Арсенневай:

 

Мкне у месце,
мкне у полі,
беліць вочы белай беляй
гнеўна-спеўная завея,
б’ецца,
ўецца,
скача,
плача,
сыпкім снегам сее, вее,
не лякаецца няўдачай
гнеўна-спеўная завея!