Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ікт

   Ікт (ад лац. іctus — націск) — моцнае месца ў вершы, на якое звычайна падае рытмічны націск.
   Паміж іктам у сілаба-танічным вершы знаходзяцца міжіктавыя інтэрвалы, якія займаюць адзін або два склады. Чаргаванне тых і другіх утварае метр верша.
   У трохскладовых памерах ікты, за рэдкім выключэннем, супадаюць з націскнымі складамі, у двухскладовых — часта не супадаюць (гл.: пірыхій, спандэй).