Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Ідэалізацыя

   Ідэалізацыя (ад франц. іdealisation) — уяўленне або адлюстраванне пэўнай з’явы ў лепшым выглядзе, вылучэнне толькі станоўчых бакоў гэтай з’явы.
   Спосабам ідэалізацыі карысталіся пісьменнікі-рамантыкі, якія малявалі сваіх герояў незвычайна смелымі, высакароднымі, г. зн. паказвалі іх у адпаведнасці з сваім эстэтычным ідэалам, вельмі ярка, кантрастна выяўляючы гэты ідэал.
   Спосаб ідэалізацыі прыйшоў у літаратуру з вуснай народнай паэзіі, з народных легенд, гераічных песень, казак, былін, якім ён асабліва ўласцівы.
   У беларускай літаратуры спосабам ідэалізацыі карысталіся і карыстаюцца многія пісьменнікі. Выразны прыклад знаходзім у паэме Янкі Купалы «Бандароўна» ў абмалёўцы вобраза Бандароўны:

Хараства такога ў свеце
Не было, не будзе;
Аб ёй людзі гаварылі,
Як аб нейкім цудзе.
Як маліны, яе губкі,
А твар, як лілея,
Як дзве зоркі, яе вочкі,
Гляне — свет яснее.

 

   Iдэалізацыя мае і іншае значэнне — прыхарошванне рэчаіснасці, затушоўванне ценявых бакоў, супярэчнасцей жыцця.