Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Ідылія

   Ідылія (ад грэч. eіdyllіon — малюнак, невялікі паэтычны твор) — жанравая разнавіднасць букалічнай паэзіі; невялікі лірычны твор, у якім падаецца малюнак чароўнай прыроды, што супрацьпастаўляецца цяжкаму чалавечаму жыццю, або малюецца шчаслівае і мірнае жыццё простых людзей на лоне прыроды.
   Узнікла ідылія, як і пастараль, у антычнай літаратуры, пашырылася ў еўрапейскай літаратуры XVІІ—XVІІІ стст. Ідыліі пісалі рускія паэты XVІІІ — пачатку XІX ст. А. Сумарокаў, Я. Княжнін, В. Жукоўскі і інш. З развіццём рэалізму ідылія як жанр знікае.
   Сёння слова ідылія часам ужываецца ў пераносным сэнсе. Ім называюць любы твор, у якім ідэалізавана (прыхарошана), паказана жыццё чалавека, заўважаецца адыход пісьменніка ад надзённых турбот часу. Менавіта супраць такой ідыліі выступае Максім Танк у адным са сваіх вершаў («...Каб дзень абрыдай не пачаць»).