Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Эсэ

   Эсэ (франц. essai - спроба, вопыт, нарыс, ад лад. exegium - узважванне) — літаратурны твор, у якім пісьменнік у вольнай форме разважае над нейкімі сацыяльна-палітычнымі, маральна-філасофскімі ці літаратурна-эстэтычнымі праблемамі.
   Для эсэ характэрна падкрэсленая суб'ектыўнасць выказвання, свабодная кампазіцыйная структура твора. У ім празаічная мова нярэдка пераходзіць у вершаваную, само ж апавяданне падчас набывае выразную паэтычна-вобразную афарбоўку, афарыстычную сцісласць і трапнасць. Па асноўных сваіх асаблівасцях эсэ супрацьстаіць сістэматычнаму навуковаму разгляду пытання.
   У беларускай літаратуры эсэ стала прыкметна пашырацца ў пасляваенны час. Узніклі яго асобныя разнавіднасці: філасофска-псіхалагічнае ("Жменя сонечных промняў" Янкі Брыля), літаратурна-крытычнае ("Загадка Багдановіча" Міхася Стральцова), белетрызаваны праблемны рэпартаж ("Хатынь: боль і гнеў" А. Бялевіча). Даволі часта да эсэ звяртаўся Уладзімір Караткевіч. Вядомыя яго так званыя падарожныя. літаратуразнаўчыя эсэ ("Казкі янтарнай краіны", "Званы ў прадоннях азёр", "Saxifraga"), краязнаўчае эсэ пра Беларусь "Зямля пад белымі крыламі". А. Лойка плённа карыстаецца магчымасцямі рамана-эсэ. ("Як агонь, як вада...", "Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае").