Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Эскіз

   Эскіз (ад франц. esquisse — папярэдні накід) — гэтым тэрмінам, што ўжываецца ў мастацтве жывапісу (агульны накід усяго малюнка ці асобнай яго часткі ), часам называюць невялікі верш-замалёўку, заснаваны на нейкай адной зрокаванагляднай дэталі . Вось, для прыкладу, «Эскіз» Янкі Сіпакова:

Прысланіўся да ліўня тугога спіною натомленай

і гляджу з-пад далоні, удзіўлены,

Як перад самай сцяною дажджу хапатліва

мак пад сонцам таўкуць камары...


   У такім самым значэнні падчас выкарыстоўваецца тэрмін эцюд («Эцюд» Максіма Танка, «Эцюд рэўнасці» Генадзя Бураўкіна, «Эцюды» А. Грачанікава і інш.)