Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Эпілог

   Эпілог (ад грэч. ері — пасля i logos — слова, літаральна «пасляслоўе») — частка мастацкага твора (рамана, аповесці, паэмы), якая ідзе пасля заканчэння дзеяння (пасля развязкі).
   У эпілогу пісьменнік паведамляе аб далейшым лёсе герояў, аб тым, як склалася іх жыццё праз некалькі гадоў пасля падзей, адлюстраваных у творы. Эпілог можа дапаўняць і ўдакладняць характарыстыку вобразаў, паглыбляць і пашыраць яе.
   Эпілог знаходзім у раманах Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне», «Бацькаўшчына»; у аповесці Якуба Коласа «Дрыгва»; у паэмах Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады», «Далёка да акіяна»; Максіма Танка «Нарач», «Янук Сяліба» і інш. Так, у эпілогу да паэмы «Сцяг брыгады» Аркадзь Куляшоў паведамляе:

Больш чым год мінуў з тае даты,—
I са сцягам былым да сяла,
Франтавыя прысады Абудзіўшы,
Брыгада ішла.
Шчокі вецер снежаньскі ліжа.
Заінелі вушанкі,
Маскхалаты, і лыжы,
I санкі, і танкі.
Іх палкоўнік Зарудны вёў —
Камандзір брыгады...