Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Элегія

   Элегія (гр. elegeia - жалобная песня, ад elegos - скарга) — верш-роздум, у якім выяўляецца настрой смутку, журбы, меланхоліі з выпадку грамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора.
   Узнікла ў старажытнагрэцкай літаратуры (Тырцэй, Архілох, Феагнід, Кілімах), выкарыстоўвала выключна элегічны двуверш (адсюль і назва) і выяўляла самы розны змест (філасофская развага, пачуццё кахання, патрыятычны заклік, этычнае павучанне і гэтак далей). У старажытнарымскіх паэтаў (Катыл, Праперцый, Тыбул, Авідзій) упершыню набыла сумнае гучанне.
   Вытокі беларускай літаратурнай элегіі - у народнай песні (працоўнай, абрадава-сямейнай), вопыце рускай і сусветнай літаратур, якія ўплывалі ня беларускую. Упершыню як паэтычны жанр з'явілася ў XIX ст. ("Думка" Францішка Багушэвіча, "Могілкі" невядомага аўтара). У творчасці Максіма Багдановіча заняла значнае месца, выявіўшы настрой асабісты і грамадскі ("Не кувай ты, шэрая зязюля...", "Даўно ўжо целам я хварэю...", "Цемень").
   Сустракаецца элегія і ў сучаснай беларускай паэзіі ("Голас зямлі" Якуба Коласа, "Ой, не гніце, ветры" Максіма Танка, "Элегія" С. Ліхадзіеўскага, "Тураўская элегія" Янкі Сіпакова). Яна выяўляе перш за ўсё інтымныя перажыванні ("Прысніўся сон... " Пімена Панчанкі, "Элегія" М. Купрэева), аднак часам набывае выразна грамадзянскае гучанне ("Элегіі неэлегічных дзён" Ніла Гілевіча). А. Наўроцкі ў вершаваным цыкле "Элегіі" зрабіў спробу стварыць асобную разнавіднасць элегіі - сатырычныя элегіі, у якіх выкрываецца сумнае, негатыўнае ў жыцці.

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Прысніўся сон

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Элегія

Максім ТанкМаксім Танк - Ой, не гніце, ветры

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Не кувай ты, шэрая зязюля...

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Элегія