Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Экспрoмт

   Экспрoмт — невялікі верш, складзены хутка, без доўгага папярэдняга абдумвання. З’яўляецца разнавіднасцю імправізацыі, пры якой вершы ўзнікаюць у часе іх выканання. 
   Працэс імправізацыі апісаны, у прыватнасці, у «Египетских ночах» (1835) А. Пушкіным, прататыпам паэта-імправізатара яму паслужыў Адам Міцкевіч, майстра экспромту. 
   Вершы-экпромты ёсць у Якуба Коласа («Максіму Танку. Экспромтам»), П. Пестрака («Закончана дарога. Экспромт»), Эдуарда Акуліна («Экспромт») і інш.