Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Экслібрыс

   Экслібрыс (ад лац. ex libris – з кніг) – па-мастацку выкананы цэтлік, віньетка з імем уладальніка або з сімвалічным малюнкам, які наклейваецца на ўнутраны бок пераплёту вокладкі. Прадмет калекцыяніравання. Звязаны непасрэдна з кнігай, з’яўляецца адным з яе элементаў. Дазваляе прасачыць лёс кнігі, яе шлях ад аднаго ўладальніка да іншага.
   Экслібрыс з’явіўся з узнікненнем кнігадрукавання. На Беларусі прататыпам экслібрысу быў друкаваны знак з выявай сонца і месяца ў кнігах Францыска Скарыны. Шырока вядомы экслібрыс у XVII-XVIII стст. у бібліятэках беларускіх магнатаў (Сапегаў, Радзівілаў і інш.), пашырыўся ў 1920-я.