Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Экзістэнцыялізм

   Экзістэнцыялізм (ад лац. existentia — існаванне) — філасофска-эстэтычная плынь, якая знайшла адлюстраванне ў літаратуры. Асаблівае развіццё атрымала ў краінах Заходняй Еўропы, Амерыкі, Японіі ў XX ст. (20-я гады, перыяд другой сусветнай вайны).
   Экзістэнцыялізму ўласцівы гуманізм, але гэты гуманізм трагічны. Экзістэнцыялісты настроены песімістычна, яны лічаць, што асоба асуджана на поўнае адзіноцтва, што адзін чалавек ніколі не зможа зразумець другога. Таму ўсё добрае і высакароднае, што закладзена ў чалавечай прыродзе, як бы замуравана ў чалавеку і не можа аказваць уплыў на грамадскае жыццё. Прыхільнікі экзістэнцыялізму сцвярджаюць, што ўсякае грамадства падаўляе чалавека. Свабоду ж, магчымасць праявіць высакародства сваёй душы чалавек атрымлівае быццам бы толькі перад тварам смерці, калі цалкам вызваляецца ад усякіх грамадскіх сувязей.
   Ідэі экзістэнцыялізму аказвалі ўплыў на развіццё мастацкай літаратуры. Яны выяўляліся галоўным чынам у жанры філасофскага рамана (А. Камю, Ж. П. Сартр і інш.).