Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Шарада

   Шарада (франц. charade, ад праванс. charrado — размова, балбатня) — від літаратурнай гульні-загадкі, звычайна вершаванай, у якой зашыфраванае слова адгадваецца па апісанні яго асобных складоў ці літар.
   Шарада асабліва пашырана ў дзіцячых выданнях.
   Янка Купала ў 1914 г., у час рэдактарства ў «Нашай ніве», напісаў 6 шарад і змясціў іх у газеце. Паэт імкнуўся нават літаратурную гульню звязаць з сацыяльнымі і нацыянальнымі праблемамі роднага народа, паказаць характэрныя асаблівасці побыту, звычаяў беларусаў, беларускай прыроды. Вось адна з яго шарад:

Эй, памыйся, мой дружок,
   Мылам ды вадою,
А так складна, як у нас
   Першаедругое.

А калі ты ўжо другі
   І чацвёрты ўдаўся,
Вось чаго замест бліна
   Ты дапамінайся.

Гамані: давайце мне
   Чацвёртае з раду
І трэцяе побач з ім,
   Бо не будзе складу.

Ну, а ўсё — кругом цябе
   І ты з імі разам,
Ажно цешыцца душа
   Адным гэтым сказам.


(Адказ: Бе-ла-ру-сы)