Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чатырнаццацірадкoўе

   Чатырнаццацірадкoўе — страфа з чатырнаццаці вершарадоў.
   Да чатырнаццацірадкoўяў адносіцца анегінская страфа. Санет таксама мае чатырнаццаць вершарадоў. Такой страфой, якая сваёй архітэктонікай нагадвае санет, толькі не падзелены на катрэны і тэрцэты, Алесь Салавей напісаў паэму «На хуткіх крыллях вольнага Пегаса». Вось адзін з гэтых 25-і чатырнаццацірадкoўяў з рыфмоўкай АбАбАбАбВггВгВ:


Мінаюць дваццаць першыя угодкі
майго жыцця. Пакуль яшчэ не стар —
усё, што я набыў за час кароткі,
што маю — пакладу на свай алтар.
Для вас, сябры мае і аднагодкі,
народзе мой, крывіцкі мой абшар,
нашчадкі прышлага, былога продкі,
я прысвячаю слоў сардэчных дар.
Дармо, што вас не бачу гэтым часам,
дармо, што есць мяне чужыны золь,
грызе душу цяжкой разлукі моль, —
знясу усё — і зло, і перагасы,
да вас прымчу слоў гэтых хлеб і соль
на хуткіх крыллях вольнага Пегаса.