Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Хранатоп

   Хранатоп (гр. chronos — час і topos — месца) — узаемасувязь часавых і прасторавых характарыстык паказаных у мастацкім творы з'яў. Змест літаратурнага твора заўсёды ўключаецца ў рамкі прасторы і часу: прыкметы часу раскрываюцца ў прасторы, а прастора вымяраецца часам. Тэрмін належыць М. Бахціну, які лічыў, што "жанры і жанравыя разнавіднасці вызначаюцца менавіта хранатопам, прычым у літаратуры вядучым пачаткам у хранатопе з'яўляецца час... Час тут згушчаецца, робіцца больш тугім, становіцца мастацка бачным; прастора ўцягваецца ў рух часу, сюжэту і гісторыі".
   У творы падзеі могуць разгортвацца ў храналагічнай паслядоўнасці (лінейны час). Магчыма перабіўка падзейнага часу рознымі адступленнямі, рэмінісцэнцыямі ("Знак бяды", "Аблава" Васіля Быкава). У такім выпадку адрозніваюць фабульна-сюжэтны час і аповедны час. Мастацкая прастора твора таксама не замыкаецца на месцы развіцця падзей, а дзякуючы ўспамінам, снам, марам персанажаў "размыкаецца" ў шырокі свет. Такім чынам хранатоп у значнай ступені прадвызначае воблік літаратурных герояў.