Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Хоку (хайку)

   Хоку (хайку) — манастрафічны трохрадковы верш у японскай паэзіі. Як і танка, хоку належыць да асноўных відаў японскага верша.
   Структурна хоку выдзеліўся з танкі і з’яўляецца яе скарочанай формай. У хоку адсутнічае рыфма, але строга захоўваецца пэўная колькасць складоў у вершарадах: у першым і трэцім — пяць, у другім — сем.
   Надзвычайная сцісласць хоку прадвызначыла ёмістасць зместу, вобразную лаканічнасць і дакладнасць паэтычнага выказвання.
   Найбольш славуты майстар хоку у японскай паэзіі — сярэдневяковы паэт-класік Мацуа Басё (XVІІ ст.). Да хоку зрэдку звяртаюцца маладыя беларускія паэты:

Дыханне зямлі
ветрам і аблокамі
над намі плыве.
(Адам Глобус).

Трымаю ў руцэ
Бессмяротныя кветкі —
Кветкі надзеі.
(М. Шайбак)


   Прыклады хоку можна знайсці ў зборніку «Круглы год: Хоку беларускіх паэтаў» (Уклаў У. Адамчык; Мн., 1996), у які ўвайшлі вершы Максіма Танка, Уладзіміра Арлова, У. Сіўчыка, В. Шніпа і інш.