Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Філарэты

   Філарэты (ад грэч. philaretos — сябры дабрачыннасці) — тайнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце ў 1820-1823 гг., якое было створана ў складзе філаматаў.
   Старшынёй таварыства быў Тамаш Зан. Літаратурным гуртком філарэтаў кіраваў Ян Чачот. Сярод ўдзельнікаў таварыства былі: Адам Міцкевіч, Аляксандар Ходзька, Ігнат Дамейка, Ануфры Петрашкевіч.
   Студэнты пачалі распрацоўваць палітычную праграму, асноўнай мэтай якой былі патрабаванні нацыянальнай незалежнасці і адмена прыгоннага права. Сярод студэнтаў распаўсюджваліся антыфеадальныя, антысамадзяржаўныя і патрыятычныя ідэі. У статуце філарэтаў «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належыць Таварыству сяброў палезнай забавы», былі сфармуляваны іх мэты: раскрыццё сапраўднага прадвызначэння навуковай дзейнасці; барацьба з застарэлымі поглядамі ў розных слаях грамадства; фарміраванне школы паўнацэннага духоўнага выхавання моладзі. У 1823 г. дзейнасць філарэтаў была раскрыта афіцыйнымі ўладамі, яго члены былі арыштаваны.