Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Фрашка

   Фрашка — у польскай сатырычнай паэзіі карацелька жартоўнага, камічнага зместу; разнавіднасць эпіграмы.
   Узнікла ў ХVІ ст. (М. Рэй), тэрмін крыху пазней прапанаваў Я. Каханоўскі. Фрашкі пісалі Адам Міцкевіч, Ю. Тувім, К. Галчыньскі і інш.
   Вось фрашкі беларускага паэта М. Мірановіча:

На злосць усім тым
Загніваючым буржуям
Мы дружна будучыню
Светлую будуем.
Але нарэшце
Ці ўнясе хто яснасць:
Калі ж мы возьмемся
За светлую сучаснасць?
(«Калі ж?»)

— Чаму не жэнішся,
Фядот?
У адзіноце
Жыць жахліва! ..
— Ты ж не купляеш
Піўзавод,
Як хочаш выпіць
Куфаль піва…
(«Халасцякова крэда»)