Фельетон (ад франц. feuilleton — аркуш) — жанр мастацкай публіцыстыкі. Змяшчаецца звычайна ў газетах, часопісах.
Фельетон заўсёды вядзе размову аб сённяшнім жыцці, аб рэальных падзеях, людзях. Ён ствараецца з мэтай актыўна ўмяшацца ў жыццё, у ход падзей, уплываць на іх. У фельетоне аўтар адкрыта выяўляе сваю пазіцыю і таму стыль фельетона характарызуецца яркай эмацыянальнасцю, лагічнасцю доказаў.
Фельетон, як правіла, мае сатырычны характар. У беларускай літаратуры да гэтага жанру звярталіся многія пісьменнікі (Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны). У дарэвалюцыйны час — Францішак Багушэвіч («Скацінная апека»).