Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Фарс

   Фарс (ад франц. farce) — лёгкая камедыя, адзін з відаў народнага тэатральнага прадстаўлення ў часы сярэдневякоўя, у якім высмейваліся захопніцкія войны, а таксама адмоўныя з’явы жыцця, карыслівыя багацеі, прагныя і распусныя манахі, прадажныя суддзі і г. д. У пазнейшай літаратуры фарсам называюць невялікую бытавую камедыю, у якой прысутнічае буфанадскі, грубаваты камізм.
   У асобных сваіх рысах фарс блізкі да вадэвіля. Таму Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч назваў свой твор «Пінская шляхта» фарс-вадэвілем.