Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Фальклор

   Фальклор (ад англ. folklore - народная мудрасць) — вусна-паэтычная народная творчасць. Фальклор - самы старажытны від слоўнага мастацтва. У ім арганічна ўвасоблены народныя ідэалы і працоўны вопыт, глыбокі гуманізм, асобныя гістарычныя падзеі. Для фальклору характэрныя ананімнасць. калектыўнасць стварэння (удасканальвання). масавая вусная форма бытавання, шматжанравасць. нярэдка шматварыянтнасць. Карыстаецца мовай як празаічнай (казкі, легенды, паданні, анекдоты), так і вершаванай (песні, балады, прыпеўкі), я часам той і другой (асобныя замовы, прыказкі, прымаўкі).
    Беларускі фальклор надзвычай багаты і своеасаблівы. У нас, напрыклад, амаль няма былін (як у рускіх) і дум (як ва ўкраінцаў), затое існуюць песні валачобныя, асеннія, талочныя, якіх няма не толькі ва ўсходніх, але, бадай, ва ўсіх славян. Надзвычай багаты беларускі казачны эпас, корпус вясельных песняў. Пра багацце беларускага фальклору сведчыць хаця б серыя "Беларуская народная творчасць": выпушчана ўжо каля 50 асобных тамоў. Адным толькі вясельным песням у гэтай серыі адведзена 5 вялікіх тамоў, па 2 - баладам, прыказкам і прымаўкам, чарадзейным казкам і гэтак далей.
   Фальклор паўплываў ня станаўленне беларускай мастацкай літаратуры, уплывае на яе і зараз. У сваю чаргу, асобныя літаратурныя творы ці іх некаторыя кампаненты фалькларызуюцца, пераходзяць у ананімнае вуснае бытаванне. Фальклор лёг у аснову такіх твораў Янкі Купалы, як паэмы "Магіла льва", "Бандароўна", "На куццю". З другога боку, асобныя творы песняра фалькларызаваліся. Так, яшчэ ў 30-я гг. яго "Алеся" была запісана на Украіне як народная песня са змененай назваю - "Гануся". Узаемаадносіны фальклору і літаратуры - надзвычай мнагастайныя і плённыя.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыФальклорная спадчына

Данута Бічэль-ЗагнетаваДанута Бічэль-Загнетава - Фальклор