Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Тэрцына

   Тэрцына (італ. terzina, ад terza — трэцяя) — від верша, напісанага трохрадкоўямі з ланцужковай кампазіцыяй. Звычайна памер тэрцыны — пяцістопны ямб. Усе трохрадкоўі ў такім вершы звязваюцца арыгінальнай рыфмоўкай: сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай (аба бвб вгв...). Тэрцына заканчваецца асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя.
   Тэрцыну ўвёў у паэзію вялікі італьянскі паэт Дантэ, які напісаў імі сусветнавядомую «Боскую камедыю» (1307-1321). Спарадычна да тэрцыны звярталіся А. Пушкін («...В начале жизни школу помню я»), А. Блок («Песнь Ада»), Іван Франко (пралог да паэмы «Майсей»).
   У беларускай паэзіі першы ўзор тэрцыны належыць Максіму Багдановічу (1913):

 

Ёсць чары у забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць
І жыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, —

Мы любім час далёкі ўспамянуць,
Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.

Таму вярнуўся я к рандо, санетам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым светам, —

Так вершы ззяюць даўняю красой!


   Украінскі паэт Паўло Тычына напісаў тэрцынай тры вершы, прысвечаныя М. Кацюбінскаму.
   Сучасная ўсходнеславянская, у тым ліку беларуская, паэзія да тэрцыны звяртаецца рэдка. Прыкладам тэрцыны (праўда, без заключнага радка) з'яўляецца верш К. Кірэенкі «Пасля навальніцы». Ёсць тэрцыны ў Алеся СалаўяВосеньскія тэрцыны»), Рыгора Крушыны («Тэрцыны»), Уладзіміра Караткевіча («Апошняя песня Дантэ»), Янкі Сіпакова («Тэрцыны пра наручнікі»), А. Грачанікава («Нам свецяць»), Эдуарда АкулінаТэрцыны») і некаторых інш.