Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Тэма

   Тэма — (ад гр. thema — тое, што ляжыць у аснове) — кола адлюстраваных у творы жыццёвых з'яў разам з узнятымі пры гэтым праблемамі. Праблема — гэта пэўнае жыццёвае пытанне, якое пісьменнік ставіць у творы, а часам і вырашае, зыходзячы са свайго светапогляду.
   Тэма цесна звязана з творчай задумай аўтара, з ідэяй, якую ён хоча ўвасобіць у творы. Менавіта ідэя прадвызначае мадэліраванне пісьменнікам тых ці іншых падзей, выяўленне праз іх пэўных праблем. Таму часта гавораць пра ідэйна-тэматычную аснову твора. Буйныя эпічныя, ліра-эпічныя і драматычныя творы (раманы, паэмы, трагедыі і іншыя) звычайна маюць адну вядучую тэму і некалькі ўзбочных, якія яе дапаўняюць, пашыраюць, удакладняюць.
   Так, вядучая тэма трылогіі Якуба Коласа "На ростанях" — фарміраванне ўзаемаадносін беларускай інтэлігенцыі і працоўнага народа ў перадрэвалюцыйны час. Да яе так ці інакш далучаны іншыя тэмы : тагачаснага жыцця беларускай інтэлігенцыі і сялянства, настаўніцкай працы, інтымных узаемаадносін маладых людзей і інш.
   Сукупнасць тэм пэўнага буйнога твора ці ўсёй творчасці пісьменніка называецца тэматыкай.