Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Туюг

   Туюг — чатырохрадковік з трыма аманімічнымі ці каламбурнымі рыфмамі, які рыфмуецца па схеме ааба. Пашыраны ў паэзіі цюркамоўных народаў.
Першыя беларускія туюгі напісаў Рыгор Крушына. Вось адзін з іх:

 

Хай позна! Прызнанне тваё атрымаю.
Ёсць скарб у мяне. Не адзін, а тры маю:
Паэзію, мрою і нашу любоў.
На старасці іх не згубіў, а трымаю.


   З сучасных беларускіх паэтаў да туюга звярнуўся Эдуард Акулін ("...Паўднёвае сонца лавінай з гары", "...Нялюбай цела - вабнасць-чары", "...Слодыч слоў не бяру на веру").