Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Трыпціх
Трыпціх — твор, які складаецца з трох частак, аб’яднаных адной аўтарскай задумай.
Да такіх твораў адносяцца «Крым» і «Вёска» Янкі Купалы, «Трыпціх да паэтэс» і «Трыпціх калыханкі» Валянціны Коўтун, «Трыпціх Слова» Эдуарда Акуліна і інш.
У трыпціх аб’ядналі санеты Якуб Колас («Наперад! ») і Алесь Салавей («Гуманізм»).