Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Трынаццаціскладовік

   Трынаццаціскладовік — адзін з найбольш распаўсюджаных (побач з адзінаццаціскладовікам) сілабічных вершаў у беларускай паэзіі XVI-XVIII стст.
   У трынаццаціскладовіку пасля 7 склада стаяла цэзура; як правіла, вершаваныя радкі канчаліся жаночымі клаўзуламі. Абумоўлена гэта было ўплывам польскай паэзіі і польскай мовы (націск у ёй пастаянны — на перадапошнім складзе ў слове), адкуль і прыйшоў да нас трынаццаціскладовік.
   Карысталіся трынаццаціскладовікам А. Рымша, Л. Мамоніч, К. Філалет, Мялецій Сматрыцкі, С. Собаль, Сімяон Полацкі і інш. Дзякуючы Полацкаму трынаццаціскладовік трапіў у рускую паэзію і заняў там таксама дамінуючае становішча ажно да рэформы Традзьякоўскага-Ламаносава.
   Вось, для прыкладу, адзін з трынаццаціскладовікаў Андрэя Рымшы (XVI ст.):

 

Въсе можем своим оком лацно обачыти,

Долъжыню и шырокость шнуром позначыти.

И чоловека можем познати по твары,

Если въ собе не маеть лишнее привары.

Але где цнота собе обрала оселость,

Там ростроп ест и мужьская смелость.