Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Трылогія

   Трылогія (грэч. trilogia ад tri — тры, logos — слова) — тры самастойныя творы, якія аб’ядноўваюцца ў адзін цыкл агульнасцю ідэйнага замыслу, галоўных герояў і пераемнасцю сюжэта.
   У навейшай літаратуры трылогія звычайна ўяўляе сабой злучэнне трох раманаў або аповесцей, больш рэдка — драматычных твораў.
   У беларускай літаратуры вядомы трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»У палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На ростанях»), Iвана Мележа «Палеская хроніка» («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі. Снежань»).