Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Травесці

   Травесці (ад італ. travestire — пераапранаць) — жартоўная паэзія, заснаваная на парадыраванні высокіх узораў літаратуры. Часцей за ўсё аб’ектам парадыравання былі творы антычнай паэзіі (паэма Вергілія «Энеіда»).
   У травесційнай паэзіі адбываецца зніжэнне высокіх герояў шляхам своеасаблівага іх «пераапранання», гэта значыць паказу іх у неўласцівых, чужых ім умовах простанароднага жыцця і побыту. Прыкладам можа быць беларуская «Энеіда навыварат». Аднак у гэтай паэме разам з травесціраваннем антычных багоў і герояў выяўляюцца выразныя адзнакі грамадскай сатыры на сучасныя аўтару адмоўныя з’явы жыцця. Таму «Энеіду навыварат» называюць не проста травесційнай (жартоўнай), а парадыйна-сатырычнай паэмай.
   Гл. таксама Бурлеска.