Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Танка

   Танка — манастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш у японскай паэзіі. У першым і трэцім вершарадах танка па пяць складоў, у астатніх — па сем.
   Лаканічнасць танка ў многім абумоўлівае дакладнасць, афарыстычнасць і паэтычную ёмістасць зместу. Для танка, як і для хоку, характэрна шматзначнасць паэтычнага выказвання, глыбінны падтэкст, шырокае выкарыстанне мастацкай дэталі. Танка звычайна становіцца зразумелай у кантэксце паэтычнай і культурнай традыцыі, эпохі, якія адлюстроўваюцца ў творы, своеасаблівых умоў жыцця японскага народа.
   Адным з найбольш выдатных майстроў гэтай вершаванай формы лічыцца японскі паэт канца XІX — пачатку XX ст. Ісікава Такубоку.
   Першыя танка у беларускай паэзіі з’ явіліся ў 1915 г. дзякуючы Максіму Багдановічу. Паэт дакладна імітаваў асаблівасці гэтай манастрафы (у тым ліку і колькасць складоў у радках):

Ах, як спявае
Сінявокая птушка
Ў муках кахання.
Сціхні, птушачка, сціхні,
Каб не тамілася я.
Усё знікае
І следу нат не кіне,
Як шэры попел
Ад чорнага агнішча,
Развеяны вятрыскам.


   Кніжку «Высакосны год» (2004), цалкам складзеную з хоку і танка, выдаў У. Сіўчыкаў.