Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Тактавік

   Тактавік — від танічнага верша, колькасць складоў у якім паміж моцнымі націскамі 0-1-2 ці (часцей) 1-2-3. Часам міжнаціскны інтэрвал аб'ядноўвае чатыры ненаціскныя склады. Пропускі націскаў на метрычна моцных месцах рэдкія, затое ў трохскладовых інтэрвалах часта сустракаюцца звышсхемныя націскі ня сярэднім складзе. Тактавік, такім чынам, яшчэ больш аддаляецца ад сілаба-танічнага верша, чым дольнік, займае прамежкавае становішча паміж дольнікам і акцэнтным вершам.
   У беларускую паэзію тактавік увялі ў пачатку ХХ ст. Янка Купала і Максім Багдановіч. Вось чатырохіктны тактавік Янкі Купалы ("Да зямлі прадзедаў маіх", 1912):

Я табе, зямля мая прадзедаў маіх,
Не патраплю нічога жалець на свеце,
Ня свет цэлы гатоў твой прыгон апеці
I ўзнясці пасад на магілішчах тваіх.

Я цябе душой рад бы сваёй сагрэці
I карону сплесці з сонца, зор залатых, -
Ня цябе карону ўзлажыць, каб хоць ня міг
Заяснела ты ў цяжка дабытым цвеце.
 

   Максім Багдановіч пакінуў узоры трохіктнага тактавіка ("Русалка") і чатырохіктнага ("... Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі"). Арыгінальны тактавік ёсць у Пімена Панчанкі (верш "Маўклівая малітва"):

 

Моляцца белыя, жоўтыя, чорныя,
Адпрасаваныя, самавітыя.
Усе такія вучоныя.
Усе такія хітрыя.

Маліцеся, дыпламаты, маліцеся
Хрысту, Алаху ці Будзе.
А потым богу свайму пахваліцеся,
Што мір ня планеце будзе.


   Тут у другім радку першай страфы і першым радку другой страфы ажно па чатыры міжнаціскныя інтэрвалы. У цэлым верш — трохіктны тактавік, але ёсць і адступленні: у першым радку першай і ў трэцім радку другой страфы колькасць моцных націскаў дасягае чатырох, а другі радок першай страфы мае ўсяго два ікты.
   Сучасныя беларускія паэты да тактавіка звяртаюцца не часта. Арыгінальны шасцііктны тактавік ёсць, напрыклад, у Р. Семашкевіча:

 

Сонца зайшло. Туман клубіцца. Сціхла дарога.
Рукі раскінь, лёгшы ня сене. Ды адпачынь, нябога.
Жарам зялёным і ляскай лугоў мурожных
Вее ад вечнасці стрэх. Ты не сумуй, падарожны.
Будзе другі вандроўнік музыку далечы слухаць.
Счэзне тваё, настане другое. Мацуйся духам.