Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сіцыліяна

   Сіцыліяна (ад італ. sіcіlіana — сіцылійская) — від васьмірадковага верша, а таксама страфа з рыфмоўкай аБаБаБаБ. Узнікла ў народнай паэзіі жыхароў вострава Сіцылія (адсюль і назва), затым перайшла ў агульнаітальянскую вершатворчасць.
   Галоўнае ў сіцыліяне — чацвярныя сугуччы, таму радкі часам могуць рыфмавацца некалькі інакш: аББаБааБ, аБаББааБ ці, як у вершы Якуба Коласа «Беларусі пад Польшчай (да 10-й гадавіны Савецкай Беларусі)», — АббАббАА:

Спраўляем свята мы тут сёння,
   Свята з свят,
   На новы лад.
А ты, край любы Наднямоння,
   Родны брат,
   Чаму не рад?
Чаму глядзіш, як пастаронні?
Між намі цёмнае прадонне...