Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сямірадковік

   Сямірадковік — верш з сямі вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. Рыфмоўка можа быць рознай. Сустракаецца рэдка.
   Сямірадковікам напісаны, у прыватнасці, вершы А. Русецкага «...У белым-белым ты ў закутак мой», Алега Лойкі «...Ручаёў лясных я не мінаю», Ніны Мацяш «...Надзея, патрабуй жыцця! ». Вось сямірадковік Ніны Мацяш:

 

Надзея, патрабуй жыцця!
Хай здані логікі і явы
Шабасяць —
Ты на іх управа,
Адной табой хварэе права
Паверыць у вясны працяг,
У сэнс бязлітасны быцця, —
Надзея, патрабуй жыцця!


   Ніл Гілевіч апублікаваў некалькі цыклаў сямірадковікаў.