Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Сугестыўная паэзія

   Сугестыўная паэзія (ад лац. suggestio — намёк, унушэнне) — паэзія, эмацыянальна-вобразная сутнасць якой засноўваецца ня рытма-інтанацыйнай меладычнасці, тонкіх, падчас няўлоўных асацыяцыях, аўтарскіх уяўленнях і прадчуваннях, дадатковых сэнсавых і інтанацыйных адценнях, семантычнай шматзначнасці паэтычнага выказвання.
   Майстрам сугестыўнай паэзіі быў Янка Купала ("Адцвітанне", "Як я полем іду... ", "Паязджане", "Ў вечным боры... " і інш.). Узоры сугестыўнай паэзіі ёсць у Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Наталлі Арсенневай, Алеся Салаўя, Уладзіміра Жылкі, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, М. Федзюковіча, Г. Пашкова, Леаніда Галубовіча і інш.
   Вось, для прыкладу, пачатак арыгінальнага (з рыфмовым стыкам) верша Алеся Гаруна "Завіруха", які таксама можна аднесці да сугестыўнай паэзіі:

Завіруха скача ноччу
Патарочай, плача, вые;
Пухавыя сыпе ў вочы
Снегавінкі мне; рагоча.
Йду навобмацк; ледзь жывы я,
Нежывыя суну ногі
Без дарогі. Цела ные,
Калянее; верставы я
Прамінаю слуп убогі,
Траярогі крыж збуцвелы,
Пасівелы, цёмны, строгі.
Не чакаю дапамогі...