Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Стылістыка

   Стылістыка (франц. stylistique) — літаратуразнаўчая дысцыпліна, якая вывучае выяўленчыя магчымасці мовы пэўнага твора, пісьменніка ці літаратурнага напрамку.
   Асноўная зацікаўленасць стылістыкі — лексіка літаратурная, тропы, гукапіс, сінтаксіс літаратурны. З аднаго боку, стылістыка цесна звязана з паэтыкай, з другога — з стылістыкай лінгвістычнай, што даследуе наяўнасць і характар лексіка-сінтаксічных сродкаў пэўнай мовы, а таксама іх функцыянаванне ў залежнасці ад сферы зносін і моўнай сітуацыі.
   Назіранні за стылістыкай аўтара сустракаюцца, бадай, ва ўсіх сур'ёзных літаратуразнаўчых публікацыях, у тым ліку ў асобных рэцэнзіях, крытычных водгуках на творы, бо толькі ў мове і праз мову ўвасабляюцца творчая задума пісьменніка, ідэйна-мастацкія асаблівасці асобнага твора і творчасці ў цэлым. Без стылістыкі немагчыма ўсебакова і аб'ектыўна выявіць стыль пісьменніка.