Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Сродкі мастацкія

   Сродкі мастацкія - тэрмін, якім абазначаюць усю сукупнасць выяўленчага арсенала асобнага літаратурна-мастацкага твора пісьменніка ці ўсёй яго творчасці. Сюды адносяцца ўсе кампаненты формы твора, яго паэтыкі - вобразныя, лексічныя, сінтаксічныя, рытма-інтанацыйныя, кампазіцыйныя, архітэктанічныя і інш.
   Задача літаратуразнаўца - не толькі адшукаць мастацкія сродкі, але і ўбачыць іх выяўленчыя функцыі, значэнне іх для раскрыцца зместу твора, увасаблення аўтарскай задумы.