Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Скарагаворка

   Скарагаворка — выслоўе, часцей жартоўнага характару, скампанаванае з цяжкіх для хуткага вымаўлення слоў. Разлічана найперш на дзіцячае ўспрыманне, дапамагае развіць уважлівасць, дасціпнасць, памяць і — галоўнае — добрае вымаўленне.
   Скарагаворка — фальклорны жанр, але часам ствараюць іх і прафесійныя літаратары, прычым з выкарыстаннем моўнага рытму (для хутчэйшага і лепшага запамінання тэкста).
   Скарагаворкі засноўваюцца на розных алітэрацыях, пры якіх паўтараюцца найперш тыя гукі, якія цяжкія для вымаўлення (р, с, дз і інш.).
   Вось прыклады некаторых беларускіх скарагаворак: «Дзяды і дзядзькі на дзядзінцы дзялілі дзялянкі»; «Дзяніс рэпу жрэ, а Марына лён трэ»; «Ішоў поп каля коп, а капа каля папа»; «Цецеручыха цецеручанятам цеста месіць», «Я ніколі нікому нічога ніякага, а калі што якое, дык што там такое?».