Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Сказ

   Сказ - фальклорны ці літаратурны твор, пазбаўлены адзнак фантастыкі, у якім ад імя персанажа-апаведача вядзецца маналог пра нейкі незвычайны эпізод з сучаснага або недалёкага мінулага жыцця.
   Такая форма аповеду надае твору стыхію жывога непасрэднага маўлення са спецыфічнай лексікай і фразеалогіяй. Паэтыка фальклорнага сказу паўплывала на ўзнікненне і бытаванне яго ў рускай літаратуры (У. Даль, М. Ляскоў, П. Бажоў, М. Зошчанкя, А. Твардоўскі і інш.).