Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Семіётыка

   Семіётыка (ад ст. грэч. semion – знак) – навука аб знакавых сістэмах, якая распаўсюдзілася і на літаратуразнаўства. Асновы семіётыкі як навукі былі закладзены ў канцы ХІХ ст. Ф. дэ Сасюрам і Ч. Пірсам
   Як і ў большасці «навейшых» метадаў даследавання літаратуры, у цэнтры ўвагі семіётыкаў знаходзіцца тэкст. Але пры гэтым вучоныя дадзенага накірунку цвёрда ўпэўнены, што ён паддаецца строгаму навуковаму аналізу. У гэтых адносінах семіятычнае літаратуразнаўства з’яўляецца, бадай што, самым «сайентысцкім» з усіх даследчых метадаў. Імкненне да строгай навуковасці стымулявалася тым, што літаратуразнаўства ў многім несла на сабе цяжар «навукі прыблізных меркаванняў». Літаратуразнаўцы-семіётыкі паспрабавалі зрабіць навуку аб літаратуры дакладнай і менавіта ў гэтым  бачылі сваю галоўную місію. 
   Семіятычная метадалогія атрымала вельмі шырокае распаўсюджанне ў Францыі (Р. Барт, А. Грэймас), Італіі (У. Эка), ЗША (Ч. Морысан, Т. Себек), Польшчы (Г. Котабрыньскі) і цэлым шэрагу іншых краін.
   У айчынным літаратуразнаўстве семіётыку прадстаўляе маскоўска-тартуская школа, узначальваемая Ю. Лотманам. Намаганні вучоных дадзенай школы былі скіраваны спачатку на высвятленнне (з дапамогай пабудовы лінгвістычных мадэляў) спецыфікі «моў» розных відаў мастацтва. Затым з’явілася цікавасць да «пазатэкставых» аспектаў літаратуры, а менавіта да нюансаў успрымання мастацкага твора. Пры гэтым побач з іншымі немалая роля адводзілася і чыста сацыяльным фактарам.