Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Секстына

   Секстына (італ. sestіna, ад лац. sex — шэсць) — від шасцірадковага верша, а таксама страфа з чатырохрадкоўя з перакрыжаванай рыфмоўкай і двухрадкоўя з сумежнай рыфмоўкай (аБаБвв). Першыя чатыры радкі страфы могуць мець апаясную рыфмоўку (аББавв). Здараецца, двухрадкоўе стаіць у пачатку секстыны (ААбВбВ). Сустракаецца секстына і на дзве рыфмы: аБаБаБ (дарэчы, некаторыя літаратуразнаўцы секстынай лічаць толькі гэты від шасцірадкоўя).
   Пішацца звычайна пяцістопным або шасцістопным ямбам, аднак ужываюцца і іншыя памеры:

 

Эй, з-за лесу ды з-за гор
   Сонца выплывае.
Зашумі ты, цёмны бор,
   Пушча векавая!
Пойдзем, пойдзем ваяваць,
Долю, волю здабываць.
(Якуб Колас. «Партызанская песня»)

Як на выросце вострая травінка
Рыхтуецца лязом прабіць снягоў скарынку
І раптам выблісне!
Не знаючы калі,
Не ведаючы як, а здарылася дзіва:
Зялёная насельніца зямлі
Ледзь прарасла, і стала ўсім шчасліва.
(М. Лужанін. «Танцуе Ірына Радніна»)

Похожие статьи:

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Секстына

ССекстына лірычная