Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Сарказм

   Сарказм (ад грэч. sarkasmos — здзек) — з’едлівая і гнеўная іронія, накіраваная супраць ганебных, пачварных і шкодных з’яў жыцця. Сарказм часцей за ўсё прысутнічае ў сатырычных творах, напрыклад у вершах Францішка Багушэвіча («Скацінная апека», «Дурны мужык, як варона», «Бог не роўна дзеле»), Янкі Купалы («Ворагам Беларушчыны», «Перад вісельняй», «Тут і там», «Слугам алтарным»), Якуба Коласа («Ворагам»), Кандрата Крапівы (многія байкі і сатырычныя вершы), Пімена Панчанкі («Тым, хто за акіянам», «Нью-йоркскія малюнкі»), Максіма Танка («Раманс»).