Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Рэхарыфма

   Рэхарыфма — рыфма, у якой другое сугучнае слова, звычайна аднаскладовае ці двухскладовае, радзей — трохскладовае, паўтарае частку папярэдняга. Такая рыфма вядзе свой пачатак з вуснай народнай творчасці:

 

Кацярына-Кацярынушка,
А дзе ж твая жывацінушка?
— Каровухны— каля ровухны,
А свінухны— каля нівухны.

Хлеба, солі прыпазычу,
Табе, братка, дабра зычу.


   Своеасаблівая чатырохкратная рэхарыфма сустракаецца ў адным з твораў дзіцячага фальклору (запісаны ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна):

 

— Што фрыцы курылі?
— «Прыбой».
— Чым яны жывіліся?
— Рыбай.
— Што яны хацелі?
— Бой.
— Як яны крычалі?
— «Ой!»


   Верш, поўнасцю пабудаваны на выкарыстанні рэхарыфмы, называецца рэхавершам.