Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рэфрэн

   Рэфрэн (франц. refrain - прыпеў) — радок ці некалькі вершаваных радкоў, якія паўтараюцца ў нязменным або некалькі змененым выглядзе праз пэўную колькасць строфаў верша.
   Так, у "Песні вольнага чалавека" Янкі Купалы кожнаму катрэну спадарожнічае рэфрэн:

 

Душой я вольны чалавек,
І гэткім буду цэлы век!


   У рэфрэне звычайна заключана галоўная думка твора. Паўтараючыся, рэфрэн садзейнічае замацаванню гэтай думкі ў свядомасці чытача.