Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Рытміка

   Рытміка (ад грэч. rhythmіkos — стройны, суладны) — раздзел вершазнаўства, які вывучае рытмічныя асаблівасці верша як моўнай сістэмы (асноўныя і дапаможныя рытмастваральныя кампаненты, сістэму паўтораў, паўз і г. д.), змястоўнасць вершаванага рытму, займаецца параўнальным даследаваннем рытму ў вершаваных творах розных літаратурных стыляў і напрамкаў.
   Рытмікай называюць таксама сукупнасць канкрэтных рытмічных з’яў асобных паэтычных школ ці буйных паэтаў (рытміка маладнякоўскай паэзіі, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і г. д.). Рытміка цесна звязана з другім раздзелам вершазнаўства — метрыкай.
   У беларускім вершазнаўстве канкрэтным аналізам рытмікі ўпершыню заняўся Максім Багдановіч. У 70-я гады XX ст. пашырэнне набыў статыстычны метад даследавання рытмічных з’яў беларускага верша. Аднак грунтоўнае даследаванне рытмікі беларускага верша па сутнасці толькі пачынаецца.