Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Рубаі

   Рубаі — чатырохрадковік пераважна медытатыўнага ці філасофскага характару з рыфмоўкай ааба.
   Надзвычай пашыраны ў цюркамоўнай і персідскамоўнай паэзіі, адкуль прыйшоў і ў паэзію ўсходніх славян.
   Украінскі паэт Д. Паўлычка выдаў нават цэлы зборнік "Рубаі"(1987).
   Часам выкарыстоўваецца ў ролі страфы пры напісанні асобных твораў ("На радзіме Абая" Максіма Танка, "Пад цымбалы" М. Лужаніна).
   Вось адзін з лірычных рубаі беларускага паэта Рыгора Крушыны:


Смага радасці і шчасця. Ты, пакліканая мной,
У праменні-зіхаценні. Грудзі дыхаюць вясной.
Я з табой. Я адчуваю маладосці прыварот.
Я спяваю. Слова грае ясным цудам, навіной.