Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рандэль

   Рандэль (франц. rondel, яд rond — круглы) — верш з трынаццаці радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі.
   Рандэль дзеліцца на тры страфы — два чатырохрадкоўі і адно пяцірадкоўе. Два першыя радкі верша паўтараюцца ў канцы другога чатырохрадкоўя, а першы, апрача гэтага, — яшчэ і ў канцы рандэля: АБба абАБ аббаА (тут вялікімі літарамі паказаны радкі, якія паўтараюцца).
   Узнік гэты верш у старафранцузскай паэзіі, затым перайшоў у англійскую і іншыя еўрапейскія літаратуры. У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. рандэль даволі часта выкарыстоўвалі сімвалісты, у тым ліку рускія. У беларускую літаратуру рандэль увёў Максім Багдановіч ("На могілках"):

 

Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах
Ля склепу. Часам лёгкі пах
Сюды даносіцца ад рожы.

Паўсюль крыжы, вянкі... Чаго жа
Тут, дзе магілы, сцень і прах,
Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай ня вачах?

І ціха думаў я: быць можа,
Любоў, палёгшы у трунах,
Перамагла і смерці жах!
Спачніце ж! Вечна на старожы
Амур і сумны і прыгожы.


   Украінскі паэт П. Тычына гэту даволі вышуканую форму верша напоўніў важкім сацыяльным зместам. Вось яго рандэль:

 

Іду з работы я, з завода
маніфестацыю страчаць.
У кветках вуліцы крычаць:
няхай, няхай жыве свабода!

Плыве у небе сонца горда,
хмурынкі конна дзесь імчаць...
Іду з работы я, з завода
маніфестацыю страчаць.

Што за вясна! Што за прырода!
Праменні ў сэрцы так гучаць!..
Зямлю й галоту павянчаць! -
тады навек настане згода.
Іду з работы я, з завода.

 

   Ёсць рандэль у Янкі Золака ("Цвет вішні")
   Зрэдку рандэль сустракаецца і ў сучаснай беларускай паэзіі (Эдуард Акулін і інш.)

Похожие статьи:

Янка ЗолакЯнка Золак - Цвет вішні