Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Рандо

   Рандо (франц. rondeau, ад rond — круглы) — старафранцузскі верш з васьмі, трынаццаці або пятнаццаці радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі.
   Своеасаблівасцю рандо (і адным з адрозненняў яго ад рандэля) з'яўляецца тое, што словы (часам радкі), якімі ён пачынаецца, паўтараюцца ў сярэдзіне твора і заканчваюць яго, ствараючы арыгінальнае архітэктанічнае кальцо. Так, у васьмірадовым рандо два першыя радкі паўтараюцца ў канцы твора, а першы — яшчэ і ў чацвёртым радку.
   Кананічнае рандо складаецца з трынаццаці радкоў, пачатковыя словы яго ўтвараюць дзевяты і трынаццаты радкі верша. Пятнаццацірадковае рандо сустракаецца ў В. Брусава ("Её колени"), М. Кузміна ("В начале лета"), М. Рыльскага ("Асенняе святя"). Вось прыклад пятнаццацірадковага рандо, напісанага Максімам Багдановічам:

Узор прыгожы пекных зор
Гарыць у цемні небасхіла;
Вада балот, стаўкоў, азёр
Яго ў глыбі сваёй адбіла.
І гімн спявае жабаў хор
Красе, каторую з'явіла
Гразь луж; напоўніць мгла прастор,
І ўстане з іх гарашчы міла
Узор.
І сонца дальш клянуць, што скрыла
Луж зоры днём. І чуе бор,
І чуе поле крэхат хілы,
Ды жаб не ўчуць вышэй ад гор,
Там, дзе чыясь рука зрабіла
Узор.


   Арыгінальныя "Рандо" належаць А. Чарнышэвічу, М. Кавылю, Рыгору Крушыне, Алесю Салаўю, Эдуарду Акуліну і інш. Зрэдку сустракаецца так званае дасканалае рандо на дваццаць пяць радкоў з дзвюма рыфмамі.